Цели и задачи

Мэта:  забеспячэнне якасці адукацыі і павышэнне яе эфектыўнасці
для паспяховай сацыялізацыі вучняў
Задачы:
 
1. Забяспечыць  адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўнага стандарту і сацыяльнаму заказу вучняў і бацькоў на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.
 
2. Забяспечыць якасць адукацыі праз павышэнне якасці правядзення вучэбных, факультатыўных заняткаў, гурткоў і развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў.
 
3. Арганізаваць  дапрофільную і дапрафесіянальную падрыхтоўку праз фарміраванне ў вучняў матывацыі да працоўнай дзейнасці, развіццё пазнавальнай і прафесіянальнай цікавасці, патрэбнасці ў стваральнай працы.
 
4. Фарміраваць грамадзянска-патрыятычныя і духоўна-маральныя якасці асобы вучняў, заснаваныя на дзяржаўных і агульначалавечых каштоўнасцях, паважных і беражлівых адносінах да  нацыянальнай  культуры, дзяржаўнай ідэалогіі, гістарычных традыцый беларускага народа.
 
5.  Фарміраваць адказныя адносіны да свайго здароўя як асабістай і грамадскай каштоўнасці, садзейнічаць у набыцці ведаў, развіцці ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця, захаванні і ўмацаванні здароўя, маральных, бяспечных і адказных паводзін, умення супрацьстаяць негатыўным з'явам віртуальнай прасторы.